Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Роўна 30 гадоў таму, 15 сакавіка 1994 года, у нашай краіне быў прыняты Асноўны Закон, які абвясціў чалавека галоўнай каштоўнасцю, а яго правы і свабоды – нязменнымі прыярытэтамі дзяржавы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адлюстравала спрадвечнае імкненне беларусаў жыць у свабодным і справядлівым грамадстве, стала надзейнай прававой асновай для правядзення ў краіне паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.Дзякуючы Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае моцная і эфектыўная сістэма дзяржаўнай улады, якая фарміруецца пры непасрэдным удзеле народа. Закладзены трывалы фундамент грамадскай згоды для міру і працвітання Айчыны.

Наша галоўная задача – шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

У гэты знамянальны дзень жадаем усім міру і згоды, поспехаў ва ўсіх канструктыўных распачынаннях, шчасця, моцнага здароўя і дабрабыту.

[an error occurred while processing the directive]